Леанід Краўчук: у Мінск на перамовы не паеду, бо Лукашэнка — васал Пуціна

Леанід Краўчук: у Мінск на перамовы не паеду, бо Лукашэнка — васал Пуціна

Экс-прэзідэнт Леанід Краўчук, які ўзначальвае дэлегацыю Украіны на перамовах Трохбаковай кантактнай групы, адмовіўся ездзіць на перамовы ў Мінск. Пра гэта ён заявіў падчас інтэрв'ю ўкраінскаму "4-му каналу".

Па яго словах, у Мінск на перамовы не паедзе ні ён, ні ўвогуле ўкраінская дэлегацыя "Я туды не паеду. Думаю, і дэлегацыя туды не паедзе, бо сёння Лукашэнка з'яўляецца васалам Пуціна", — патлумачыў Краўчук. 

Ён заявіў, што Беларусь "палітычна падсправаздачная" Расіі. 

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў намер Украіны адмовіцца ад Мінска ў якасці перамоўнай пляцоўкі.

Леанід Краўчук узначальвае ўкраінскую дэлегацыю з лета 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі