Леанід Кучма выйшаў з перамоў Трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Леанід Кучма выйшаў з перамоў Трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Леанід Кучма пакідае пасаду паўнамоцнага прадстаўніка Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. 

На развітанне ён падзякаваў Беларусі за дапамогу ў правядзенні перамоў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала яго прэс-сакратар Дарка Аліфер.

Таксама другі прэзідэнт Украіны выказаў падзяку калегам па Трохбаковай кантактнай групе за сумесную працу. 

Сёлета Кучма адзначыў 80-ы дзень нараджэння. У кантактнай групе ён прадстаўляў афіцыйны Кіеў больш за чатыры гады. За гэты час, па падліках самога палітыка, ён зрабіў каля ста паездак у Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі