Легендарная біятланістка Тора Бергер нарадзіла сына
Летась яна афіцыйна завяршыла сваю кар’еру і пакуль займаецца сям’ёй.
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне нарвежка Тора Бергер стала мамай. Летась яна сышла з вялікага спорту і цяпер нарадзіла сына, піша pressball.by са спасылкай на замежныя СМІ.
Бергер была чэмпіёнкай Алімпіяды ў Ванкуверы ў індывідуальнай гонцы і таксама выйграла “золата” ў Сочы ў змяшанай эстафеце. Апроч таго, нарвежка з’яўляецца васьмаразовай чэмпіёнкай свету. Яна адзіная ў гісторыі біятланістка, якая ў адзін сезон заваявала ўсе Крышталёвыя глобусы ў адным сезоне — Вялікі крышталёвы глобус, чатыры малыя ў асабістых спаборніцтвах і два малых у складзе нацыянальнай зборнай у заліку эстафет.