Лепшага камп’ютаршчыка здымуць з міліцэйскага уліку
Камп’ютарная алімпіяда сярод
цяжкіх падлеткаў праходзіць у Віцебску. У ёй прымаюць удзел 75 падлеткаў ва
узросце ад 12 да 15 гадоў.
Усе яны стаяць на уліку ў
інспекцыі па справах непаўналетніх. На працягу дзевяці дзён падлеткі будуць
будаваць віртуальны “Горад мары”.
Лепшаму з іх арганізатары конкурсу
падрыхтавалі незвычайны падарунак. Сектар па справах моладзі гарвыканкаму
паабяцаў, што выступіць з хадайніцтвам перад міліцыянтамі, каб пераможцу
алімпіяды знялі з міліцэйскага уліку.