"Лестэр" упершыню стаў чэмпіёнам Англіі (відэа)
Футбольны клуб "Лестэр" упершыню стаў чэмпіёнам Англіі. Датэрмінова. Пра гэта стала вядома, пасля таго, як галоўны канкурэнт "Тотэнхэм" упусціў перамогу ў гасцявым матчы з "Чэлсі". Гаспадары поля прайгравалі з лікам 0:2 (галы забілі Гары Кейн на 35-й хвіліне і Сон Хын Мін на 44-й), але здолелі звесці гульню да нічыі — 2:2 (Гары Кэхіл на 58-й і Эдэн Азар на 83-й). Такім чынам, за два тура да фінішу ў "Лестэра" 77 ачкоў, у "Татэнхэма" — 70, у "Арсенала" — 67 ачкоў.
Адзначым, што найлепшым дасягненнем "Лестэра" ў англійскай прэм'ер-лізе было другое месца ў сезоне 1928-1929 гадоў. У мінулым годзе каманда заняла толькі 14-е месца.
"Ніхто не верыў, але мы — чэмпіёны! Заслужана. — цытуе словы капітана "Лестэра" Уэстлі Моргана sport-express.ru. — Я ніколі не бачыў такой згуртаванасці, як у нас. Мы як браты. У мінулым годзе ўсе чакалі, што мы выляцім, але мы даказалі, што яны памыляліся".
На першым відэа можна пабачыць, як гульцы "Лестэра" святкуюць чэмпіёнства ў доме Джэймі Вардзі.