Лета ў тэатры: пра купалаўцаў, дзяцей і не толькі — эфір з Кулікоўскай
Вольга Кулікоўская / Еўрарадыё
Жыццё не абмяжоўваецца інфармацыйнай стужкай з жахлівымі і трагічнымі навінамі з Беларусі і Украіны. Нам усім баліць за тых, хто застаецца ў Беларусі, што змагаецца супраць расійскіх акупантаў, нас палохаюць навіны пра наймітаў-злачынцаў, якіх Лукашэнка запрасіў у нашую краіну. Але апроч таго мы мусіцьь клапаціцца і пра нашы сем’і, нашых дзяцей, сябе і свой псіхалагічны стан. Як звычайна, на дапамогу ў такіх сітуацыях прыходзіць культура.
Дзе цяпер былыя купалаўцы і чым займаюцца, ці можна сёння канчаткова ставіць крыж на тэатры імя Янкі Купалы? Тэатральны летнік для дзяцей: навошта ім займацца купалаўцам? У якім стане сёння беларуская культура і ці можа выжыць тэатр у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца прадзюсарскай ініцыятывы Inexkultу, былая кіраўніца аддзела развіцця ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы Вольга Кулікоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.