Летась адразу 9 камерцыйных банкаў Беларусі працавалі стратна

Летась адразу 9 камерцыйных банкаў Беларусі працавалі стратна

Адразу дзевяць беларускіх камерцыйных банкаў у 2015 годзе спрацавалі стратна. Як паведамляе агенцтва “Бізнес Навіны”, страты зафікаваныя ў апошнім квартале мінулага года. Найболей згубіў “Беларусбанк” — 320,8 мільярда рублёў. Сярод стратных таксама МТБанк, РРБ-Банк, Н.Е.Б. Банк.

Сумарны чысты прыбытак банкаў у мінулым годзе паказваў наступную дынаміку: у першым квартале — 1 356,8 мільярда, у другім — 1 900,8 мільярда, у трэцім — 1914,1 мільярда, у чацвёртым — 487,8 мільярда.

За год сумарны чысты прыбытак беларускіх банкаў скараціўся амаль на траціну і склаў 5 659,4 мільярда супраць 7 733,3 мільярда ў 2014 годзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі