Летась грамадзянства Германіі атрымалі 350 беларусаў

Берлін, ілюстрацыйнае фота

Берлін, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

За 2023 год грамадзянства Германіі атрымалі больш за 200 тысяч чалавек са 157 краін. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на Федэральнае статыстычнае ведамства ФРГ.

Гэта максімальны паказчык з 2000 года. У параўнанні з 2022-м ён вырас на 31 тысячу чалавек, або 19%.

Найбольшая колькасць новых грамадзян Германіі — выхадцы з Сірыі. Іх больш за 75 тысяч чалавек, што складае 38% ад агульнай колькасці. У тройку лідараў уваходзяць таксама выхадцы з Турцыі і Ірака: нямецкае грамадзянства атрымалі па 10,7 тысячы чалавек з гэтых краін.

Сярод іншых нямецкія пашпкарты атрымалі і 350 беларусаў (для параўнання: украінцаў было 5910, расіян — 1995). Паведамляецца, што іх сярэдні ўзрост прыкладна 37 гадоў, да атрымання грамадзянства яны пражылі ў краіне каля 14 гадоў. А за апошнія шэсць гадоў уладальнікамі нямецкіх пашпартоў сталі каля 2400 выхадцаў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі