Летась Расія выдала ў Беларусь 225 чалавек

Кайданкі, ілюстрацыйнае фота

Кайданкі, ілюстрацыйнае фота / Pomorska.policja.gov.pl

За 2025 год Расія выдала ў Беларусь 225 чалавек, якія былі абвінавачаныя ці асуджаныя за злачынствы. А з Беларусі ў Расію былі перададзеныя 33 чалавекі, паведамляе Генпракуратура РФ. Розніца — амаль у сем разоў.

Расійскае ведамства апісвае гісторыі некаторых з людзей, выдадзеных у Беларусь.

Андрэй Драпеза быў абвінавачаны ў незаконным збыце рэквізітаў 37 банкаўскіх карт улетку 2022 года ў Гомелі і Гомельскай вобласці.

Алег Кіш быў абвінавачаны ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Як дырэктар фірмы ў 2009-2014 гадах ён правёў незаконныя аперацыі з грашыма дольшчыкаў пры будаўніцтва шматкватэрнага дома, лічыць следства.

Ірына Новікава была абвінавачаная ў атрыманні хабару. Яна была дырэктаркай камбіната школьнага харчавання і атрымала ад 39 падначаленых хабар за папушчальніцтва і заступніцтва па службе.

Ілля Архіпаў быў абвінавачаны ў вырабе і распаўсюдзе ў інтэрнэце парнаграфіі, незаконным абарачэнні псіхатропных рэчываў ды іншых злачынствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.