Летась Расія завезла чыпы з ЗША і Еўропы на $1,2 млрд — Bloomberg
Расійская мытня
За студзень-верасень 2023 года Расія завезла высокатэхналагічныя чыпы з ЗША і Еўропы на $1,2 млрд, паведамляе Bloomberg са спасылкай на закрытую расійскую мытную статыстыку. І гэтаму не перашкодзілі заходнія санкцыі.
Са згаданых дакументаў вынікае, што агульны кошт імпартаваных летась Расіяй паўправаднікоў і інтэгральных схем склаў 1,7 млрд долараў. Больш за палова з іх — прадукцыя амерыканскіх і еўрапейскіх кампаній. Яны ўжо заявілі, што цалкам выконваюць санкцыйныя патрабаванні. Данных пра парушэнне імі санкцыйнага заканадаўства няма.
Падсанкцыйную электроніку расіяне ўвозяць "падманным шляхам праз трэція краіны" (сярод іх — КНР, Турцыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Пасля высвятляецца, што большая частка гэтых чыпаў аказваецца ў вырабах расійскай ваеннай прамысловасці, якія трапляюць на фронт ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.