Летась у Мінску нарадзілася тры трайні і 212 двайнят

Летась у Мінску нарадзілася тры трайні і 212 двайнят

У 2018 годзе ў Мінску нарадзілася каля 17 тысяч дзяцей. Сярод іх — тры трайні і 212 двайнят. Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што гэта папярэднія дадзеныя статыстычнай службы. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні — крыху больш за 30 гадоў. Зафіксаваныя і 4 выпадкі, калі маці сталі жанчыны старэйшыя за 50 гадоў.

Як вядома, нараджэнне ў Мінску 2-мільённага жыхара чакаецца ў канцы 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі