Ліцэнзіі пазбаўлены Аляксандр Пыльчанка — адвакат Бабарыкі і Калеснікавай
Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі пастанавіла пазбавіць ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанку. Ён абараняе інтарэсы палітвязняў Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай.
Пыльчанка быў чальцом Мінскай гарадской калегі адвакатаў 30 гадоў.
Каментуючы пастанову камісіі, ён дадаў, што заўтра адвакацкая калегія павінна прыняць рашэнне, з якой даты яго адвакацкая ліцэнзія перастане дзейнічаць.
Раней Пыльчанка казаў, што нагодай для пазбаўлення ліцэнзіі стаў яго каментар TUT.by, дзе ён абураўся падзеямі 9-12 жніўня і выказваў сваё меркаванне, што можа ў такіх умовах рабіць Генпракуратура.
Дарэчы, сёння была пазбаўленая ліцэнзіі і адвакатка Юлія Леванчук, якая абараняе інтарэсы Максіма Харошына — збітага ўладальніка кветкавай крамы.
Квалификационная комиссия по вопросам адвокатской деятельности в Республике Беларусь рассмотрела вопрос о прекращении действия лицензий адвокатов Леванчук Ю.В. и Пыльченко А.В. — Министерство юстиции Республики Беларусь https://t.co/ZPdxlUmWVI
— Минюст Беларуси (@PressMinyust) October 15, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.