Лічба дня: кожны беларус вінен Расіі 795 долараў

Лічба дня: кожны беларус вінен Расіі 795 долараў

Каб разлічыцца з дзяржаўнай пазыкай перад Расіяй, усе беларусы павінны “скінуцца” па 795 долараў. Так насельніцтва Беларусі зможа сабраць 7,55 мільярда долараў.

Беларусь з’яўляецца галоўным даўжніком Расіі, паведамляе РБК. У тройку лідараў таксама ўваходзяць Украіна (3,7 мільярда долараў) і Венесуэла (3,5 мільярда долараў).

Для вяртання пазыкі Расіі ўкраінцы мусяць скінуцца па 88 долараў, а венесуэльцы — па 106 долараў. Хоць пазыка Венесуэлы і меншая ў параўнанні з Украінай, але ў паўднёваамерыканскай краіны і колькасць насельніцтва амаль на 10 мільёнаў меншая, чым у нашай паўднёвай суседкі.  

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі