Лідэры апазіцыйных блокаў прызначылі на канец лістапада сустрэчу
Напрыканцы лістапада ў Мінску пройдзе сустрэча прадстаўнікоў некалькіх апазіцыйных палітычных блокаў. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Аб'яднаных дэмакратычных сілаў і Еўрапейскай кааліцыі. Яны звернуцца з прапановай паўдзельнічаць у сустрэчы да нядаўна створанага Беларускага незалежніцкага блока. Як паведаміў БелаПАН лідэр Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч, плануецца разгледзець пытанні міжнароднай дзейнасці, удзелу ў мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах.
"У інтарэсах дэмакратыі неабходна стварыць агульную пляцоўку, на якой мы маглі б абмяркоўваць сумесную дзейнасць", — сказаў Статкевіч. Праўда, ён прызнаў, што АДС да стварэння такой "агульнай пляцоўкі" яшчэ не гатовы, але ідэю правядзення сустрэчы падтрымлівае.