Ліга чэмпіёнаў: "Шальке" ў гасцях даў бой "Рэалу" — 3:4 (відэа)

10 сакавіка прайшлі два матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мадрыдскі "Рэал" пасля гасцявой перамогі над нямецкім "Шальке" (2:0) не чакаў моцнага супраціўлення саперніка на "Санцьяга Бернабеў". Аднак госці далі сапраўдны бой і былі блізкія, каб стаць аўтарамі і героямі сенсацыі.

Фукс адкрыў лік на 20-й хвіліне, аднак Раналду на 25-й забівае гол у адказ. Госці намаганнямі Хунтэлаара на 40-й зноў выходзяць наперад, але той жа Раналду зраўнівае лік на 45-й — 2:2. На 53-й Бензема выводзіць "Рэал" наперад і, здавалася, усё ўжо вырашана. Аднак на 57-й Санэ робіць лік нічыйным. На 84-й хвіліне Хунтэлаар выводзіць "Шальке" наперад — 4:3! Для перамогі па выніках двух матчаў немцам трэба было забіць яшчэ адзін мяч і яны кінуліся ў атаку. "Рэал" з цяжкасцю вытрымаў гэты штурм і прайшоў у чвэрцьфінал.

Дарэчы, Крышціяну Раналду пабіў рэкорд па колькасці галоў, забітых у еўракубках, у яго іх ужо 78. Ён абагнаў экс-форварда "Рэала" Рауля і нападаючага "Барселоны" Ліянэля Месі.

У іншым матчы 1/8 фінала "Порту" выйграў у "Базэля" — 4:0 (першы матч — 1:1).

11 сакавіка ў 1/8 фінала згуляюць "Чэлсі" і ПСЖ (першы матч — 1:1), "Баварыя" і данецкі "Шахцёр" (першы матч — 0:0). Пачатак у 22.45 паводле беларускага часу.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі