Ліга Еўропы: "Мінск" — з "Сэнт-Джонстоўнам", "Дынама" — з "Трабзонспорам"

"Мінск" далей чакае сустрэча з шатландскім "Сэнт-Джонстоўнам", а сталічнае "Дынама" — з турэцкім "Трабзонспорам". Першыя матчы беларускія клубы правядуць 1 жніўня дома, 8 жніўня — на выездзе, адзначае БелаПАН.



Нагадаем, што 25 ліпеня "Мінск" дома перамог мальтыйскую "Валету" — 2:0. А "Дынама" ўзяло верх над харвацкім "Лакаматывам" — 3:2.



Дарэчы, у чацвер салігорскі "Шахцёр" саступіў малдаўскаму "Мілсамі". Асноўны час скончыўся з лікам 1:1. А вось па пенальці малдаване апынуліся мацнейшымі — 2:4.



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі