Лілі Ален прысвяціла песню "Fuck You" прэзідэнту ФІФА Ёзэфу Блатару
Спявачка назвала Блатара карупцыянерам і палічыла, што зборная Англіі не патрапіла ў плэй-оф у тым ліку і дзякуючы Блатару.
Падчас свайго выступу на фэсце "Гласатэнбэры" Лілі Ален выканала песню пад назвай "Fuck You" і адрасавала яе прэзідэнту ФІФА Ёзэфу Блатару.
"Наступная песня прысвячаецца аднаму з самых... відаць, не самаму карумпаванаму, але жахліва карумпаванаму: Зэпу, грэбанаму Блатару, табе, мудзіла", — заявіла Ален падчас свайго сэту з галоўнай сцэны фэсту.
Спявачка падтрымлівала зборную Англіі і пераймалася, што яе выступ на "Гластэнбэры" супадзе з гульнёй землякоў у плэй-оф. "Але гэтага не здарылася. Не толькі таму, што мы лайно, але, думаю, яшчэ таму, што тут замешана карупцыя".
Нагадаем, у вырашальным матчы падчас Чэмпіянату свету па футболе зборная Англіі прайграла зборнай Уругвая.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.digitalspy.co.uk