Лінда запрашае ў "Мышалоўку"

7 лістапада ў сталічнным Prime Hall выступіць расійская спявачка Лінда. Выканаўца знакамітых хітоў "Ворона" і "Мало огня" гэтым разе прывязе ў Мінск канцэртную праграму "Мышеловка", якая ўяўляе сабой новы, але як заўсёды непрадказальны погляд на творчасць.


Лінду называюць феноменам расійскай поп-сцэны. Яе песня "Ворона" трымалася 12 тыдняў на вяршыні чарта па версіі амерыканскага часопіса Billboard. А кліп на гэтую песню патрапіў у ТОП глабальнага MTV.


За час сваёй кар'еры Лінда выпусціла 12 альбомаў. Агульны тыраж толькі афіцыяльных продажаў кружэлак складае 5 мільёнаў копій. Апошні лонгплэй спявачкі "Лай, @!" датуецца 2013 годам. Цяпер Лінда рыхтуе да выхаду новы дыск "Bloody Faerie".


Пачатак канцэрта ў 19.00. Інфалінія і замова квіткоў: 8029-6036660.


Спасылка для замовы квіткоў: lindaminsk2014.by

Фота: blogs.privet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі