Linkin Park выступіць у Мінску
Канцэрт адбудзецца ў "Мінск-Арэне" 27 жніўня.
У Мінск едзе Linkin Park! Канцэрт амерыканскага гурта пройдзе ў "Мінск-Арэне" 27 жніўня ў межах "The Hunting Party Tour" у падтрымку апошняга альбома каманды.
Шосты ў дыскаграфіі дыск Linkin Park выйшаў летам 2014-га і стаў адным з самых паспяховых у гісторыя гурта, узначаліўшы чарты iTunes у 67-мі краінах свету. Кружэлка "The Hunting Party" была запісаная пры ўдзеле гітарыста System of a Down Дарана Малакяна, легендарнага Тома Марэла з Rage Against the Machine і амерыканскага гітарыста Пэйджа Хамельтана з Helmet.
Кошт квіткоў — ад 900 тысяч да 2,5 мільёна рублёў.
Даведка: 8029 716-11-72; 8029 106-000-2
Паводле: afisha.tut.by
Фота: www.mtv.com