Ліст часоў вайны даставілі на адрас, а рыбы змяншаюцца — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Трохгадовая дзяўчынка з ЗША паўгода дарэмна расказвала бацькам, што чуе монстраў у сцяне. А аказалася, там жылі 50 тысяч пчолаў. Выдатная гісторыя пра тое, чаму варта слухаць сваіх дзяцей.

Пра гэта і не толькі чытайце ў нашай штодзённай падборцы замежных навінаў.


Навукоўцы занепакоеныя змяншэннем памеру рыб у акіяне

Амаль тры чвэрці папуляцый марскіх рыб, адабраных ва ўсім свеце, сутыкнуліся са змяншэннем сярэдняга памеру цела, піша Washington Post. Адной з прычынаў гэтага сёння называюць рыбалку. А больш ранняя тэорыя звязаная з жабрамі.

Пачнем з яе. Рыбы, у адрозненне ад чалавека, не могуць добра рэгуляваць тэмпературу свайго цела. Але, на думку некаторых навукоўцаў, абмежаваная плошча паверхні жабраў у рыб не можа задаволіць дадатковую патрэба ў буйнейшым целе, што прыводзіць да запаволення росту.

Што тычыцца рыбалкі, то тут працуе свайго роду натуральны адбор. Буйную рыбу часцей ловяць, а дробная праходзіць скрозь сеткі і працягвае размнажацца. Так што памер мае значэнне. І ў выпадку з рыбамі вялікі — не значыць больш жывучы.


Дзяўчынка чула "монстраў" у сцяне. Гэта былі 50 тысяч пчолаў

Восем месяцаў таму трохгадовая Сэйлар Клас сказала бацькам, што чуе "монстраў" у сваёй спальні. Бацькі да апошняга ёй не верылі, аднак тры тыдні таму праўда высветлілася: унутры сцяны жылі больш за 50 тысяч пчолаў, якія сфармавалі 45 кг сотаў.

Маці дзяўчынкі, якая была цяжарная трэцім дзіцем, расцаніла паводзіны дачкі як магчымы рэгрэс сну і падумала, што дзяўчынка турбуецца пра свайго новага брата або сястру.

Потым сям'я ўсё ж звярнулася да спецыялістаў. Яны спачатку не знайшлі насякомых, але потым выявілі вулей з дапамогай цеплавізара.

Мёд, які быў у сцяне, давялося выкінуць.

 

Пошта часоў Другой сусветнай адправілася на адрас

У красавіку 2024 года амерыканскі паштальён Элвін Галцье наткнуўся на калядную паштоўку, датаваную 1944 годам. Ён пакапаўся ў кошыку і знайшоў яшчэ некалькі лістоў са штампам паштовай службы арміі ЗША. Усе яны былі напісаныя Мэрыёнам Лэмбам.

Галцье звярнуўся у адно са СМІ ў Арканзасе і расказаў пра сваю знаходку.

Ужо праз некалькі хвілін пасля таго, як гісторыя выйшла ў эфір, Джаан Сміт — сястра Лэмба, — пачала прымаць тэлефонныя званкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі