Літаратары абвясцілі творчы конкурс у падтрымку мінскай крамы “Рыба”

Шэраг дзеячаў культуры абвясцілі творчы конкурс, мэта якога — не дапусціць ліквідацыі крамы "Рыба" на вуліцы Карла Маркса ў Мінску.

Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў Беларускай партыі "Зялёныя", літаратар Алег Новікаў, вядомы пад творчым псеўданімам Лёлік Ушкін. У звароце да дзеячаў культуры і мастацтва говорыцца, што ў выніку рэканструкцыі вуліцы пад патэнцыйную пагрозу трапляе таксама крама "Рыба", што ў доме № 26.

Лiтаратараў і мастакоў заклікаюць прысвяцiць краме або прадстаўнiкам свету рыб твор мастацтва або лiтаратуры. Вiтаюцца любыя формы творчасцi. У пачатку траўня творы будуць выдадзены ў зборнiку, прысвечаным краме "Рыба".

Пад зваротам падпісаліся паэт Змiцер Плян, кампазітар Макс Вiльветаў, паэт і мастак Змiцер Вiшнёў, паэт і кампазітар Ярыла Пшанiчны, а таксама Лёлiк Ушкiн. Творы можна даслаць да 1 траўня па адрасе: Мiнск 220030 а/я 34 або на электронную пошту [email protected] і [email protected].

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі