Літоўцы Вiplan заспяваюць па-беларуску
Гурт просіць беларускіх фэнаў дапамагчы яму з перакладам песні "Amore" на беларускую мову.
Літоўскі гурт Biplan абвясціў конкурс на пераклад сваёй песні на беларускую мову. Трэк "Amore" атрымаў найбольшую колькасць ратацый у Літве цягам 2013 года. Кампазіцыя мае свае рускамоўную і ўкраінскамоўныя версіі. Цяпер каманда прапануе беларускім прыхільнікам стварыць і варыянт кампазіцыі на беларускай мове.
"Мы былі ў Беларусі ўжо двойчы — гралі канцэрт з "Без билета" і выступалі на фэсце "Мост". Нам вельмі спадабалася, — кажа лідар Biplan Макс Мельман. — Мы жадаем пазнаёміцца з вашай краінай яшчэ бліжэй, але, на наш погляд, гэта немагчыма без вашай мовы. Мы заспяваем "Amore" на беларускай мове, але нам патрэбна ваша дапамога з перакладам".
Конкурс абвешчаны пры падтрымцы партала TUT.by і "Радыё АНТ". Аўтара лепшага перакладу вызначаць самі музыкі. Пераможца стане вядомым на пачатку лютага. Свае варыянты перакладу трэба дасылаць на скрыню [email protected] з пазнакай "Biplan" да 31 студзеня. Беларускамоўная прэм'ера "Amore" адбудзецца напярэдадні Дня ўсіх закаханых.
Biplan — адзін з лепшых літоўскіх папулярных гуртоў, які грае з пачатку 1990-х. Сёлета калектыў атрымаў тытул "Найлепшы поп-гурт" на галоўных літоўскіх музычных узнагародах М.А.М.А.
Я очарованный тобою
Я отправляюсь в путь в ненастье
Слезой, бегущей по щеке
Делю я счастье на две части
Я уезжаю налегке
Багаж оставлен, свет погашен
И все, что скажут обо мне
Я не услышу и неважноAmore Amore Amore
Оставь хотя бы шанс
Amore Amore Amore
Другим стать лучше нас
И я когда-то был любим
И сам влюблялся беззаветно
Об этом песни я сложил
Их подарил дождю и ветру
Секунду можем подождать
Шепну я: «С добрым утром, друг мой»
Я снова буду петь тебе
И утро станет вновь уютнымAmore Amore Amore
Оставь хотя бы шанс
Amore Amore Amore
Другим стать лучше нас
Фота: www.delfi.lt