Літоўцы затрымалі беларуса на аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі
Літоўскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які ехаў на аўтамабілі "Volvo S 80" з дыпламатычнымі нумарамі і быў упэўнены, што праверкі не будзе. Здарэнне адбылося 19 кастрычніка ў пункце пропуску Мядзінінкай на беларуска-літоўскай мяжы. Якраз дыпламатычныя нумары і звярнулі ўвагу мытнікаў, якія прыглядзеліся да аўтамабіля. Пад заднімі сядзеннямі, у тэхналагічных нішах літоўцы знайшлі больш за 5 700 пачкаў цыгарэт.
Мытня зрабіла запыт у МЗС Літвы і атрымала адказ, што грамадзянін Беларусі В. Б. не мае дыпламатычнага статусу, а дыпламатычныя нумары не дзейнічаюць. Праводзіцца расследаванне. Аўтамабіль і кантрабандны груз затрыманыя.