Літоўцы знайшлі каля Клайпеды нямецкую падводную лодку

Як паведамляе сайт delfi.lt, група энтузіястаў натрапіла на гэтую знаходку недалёка ад берага. Пра падводную лодку яны ведалі з нямецкіх архіваў, але доўгі час не маглі адшукаць дакладнае месца, дзе яна патанула. Літоўцам дапамаглі польскія спецыялісты, якія шукалі аб'ект з дапамогай гідралакатара.


Падлодка U-580 мае ў даўжыню 67 метраў, яе вага — 769 тон. Яна ляжыць на глыбіні 38 метраў у 14 кіламетрах ад Клайпеды.
 

Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі