Літоўскія мытнікі затрымалі незвычайны груз з Парагвая

Мінерал прыбыў з-за акіяна

Мінерал прыбыў з-за акіяна / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі затрымалі незвычайны груз з Парагвая. Гэта мінерал, які вельмі падобны на метэарыт.

Груз правяралі ў аэрапорце Каўнаса. Мытнікі западозрылі, што знайшлі частку вядомага метэарыта Кампа-дэль-С'ела, які прыблізна 4600 гадоў таму ўпаў на тэрыторыі Аргенціны. На інтэрнэт-аўкцыёнах кошт кавалачкаў гэтага метэарыта вагаецца ад некалькіх тысяч да дзясяткаў тысяч еўра.

Паколькі пры адпраўленні не было ніякіх дакументаў, груз затрымалі. Цяпер спецыялісты вызначыць яго кошт. Праводзіцца расследаванне.

Літоўская Мытная крымінальная служба адзначае, што такіх грузаў не памятаюць нават ветэраны мытні Літвы.

Літоўскія мытнікі затрымалі незвычайны груз з Парагвая
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі