Літоўскія памежнікі затрымалі 133 мігранта на мяжы з Беларуссю
Нелегальныя мігранты / pasienis.lt
За апошнія суткі літоўскія памежнікі затрымалі 133 нелегальных мігранта на мяжы з Беларуссю. Усяго ў 2021 годзе іх налічваецца ўжо 2603. Гэта ў 32 разы больш, чым летась. У 2020 годзе такіх "падарожнікаў" было толькі 81. У асноўным незаконна перасекчы беларуска-літоўскую мяжу спрабуюць грамадзяне Ірака.
Большасць затрыманых спрабуюць трапіць праз Літву ў краіны Заходняй Еўропы.
Праз тое, што выпадкаў нелегальнага перасячэння беларускай-літоўскай мяжы ўсё больш, памежная служба Літвы ўзмацніла кантроль на мяжы з Беларуссю. Памежнікам дапамагае армія, службовыя асобы Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы FRONTEX, а таксама службовыя асобы з Эстоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.