Літоўскія памежнікі затрымалі каля беларускай мяжы яшчэ 36 нелегальных мігрантаў
Літоўскія памежнікі затрымалі каля беларускай мяжы яшчэ пяць груп нелегальных мігрантаў. Агулам — 36 чалавек. Сярод іх найбольш грамадзян Ірака, якія папрасілі прытулку. Усім ім зробяць тэсты на карнавірус, замежнікаў ізалююць, паведамляе pasienis.lt.
Сёлета ў Літву з Беларусі спрабавалі патрапіць 672 нелегальныя мігранты. Гэта ў два разы больш, чым за чатыры папярэднія гады разам узятыя, у восем разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Сярод затрыманых больш за ўсё грамадзян Ірака — 428 чалавек. Нелегальна перайшлі мяжу і 44 грамадзяніны Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.