Літовец ратаваўся ад хуліганаў і прыплыў... у Беларусь
Яго затрымалі беларускія памежнікі, хлопца прызналі парушальнікам дзяржаўнай мяжы і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Высветлілася, што 23-гадовы літовец са сваімі знаёмымі адпачываў каля дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Выпіты алкаголь садзейнічаў узнікненню сваркі, а пасля і бойкі. У выніку, хлопец уцёк — пераплыў невялікую рэчку Шальча і прыйшоў у бліжэйшую вёску. Там яго затрымалі беларускія міліцыянты і перадалі памежнікам. Праводзіцца разбіральніцтва справы "нелегала", інфармуе БЕЛТА.
У Беларусі аўтобус з Малдовы наехаў на літоўца, мужчына загінуў