Літва заклікае Інтэрпол абмежаваць у арганізацыі правы Беларусі і Расіі

Інтэрпол

Інтэрпол / EPA

Літва выступае за абмежаванне правоў Беларусі і Расіі ў Інтэрполе. Пра гэта міністр унутраных спраў краіны Агне Білатайце заявіла ў сваім выступе на пасяджэнні 91-й Генеральнай асамблеі арганізацыі. Таксама яна паразмаўляла з генсакратаром арганізацыі Юргенам Штокам.

Па словах Білатайце, якія перадае прэс-служба МУС, Літва асуджае выкарыстанне міжнародна-прававых інструментаў для палітычнага пераследу і просіць Інтэрпол падтрымаць яе ў гэтым пытанні. Яна адзначыла, што недэмакратычныя дзяржавы, накшталт Расіі ці Беларусі, выкарыстоўваюць Інтэрпол для сваіх палітычных мэтаў.

"Міжнародная супольнасць не можа мірыцца са злоўжываннем каналам Інтэрполу, пераследам грамадзян як сваёй краіны, так і іншых краін дзеля палітычных мэтаў", — падкрэсліла Білатайце.

Раней ужо неаднаразова станавілася вядома, як афіцыйны Мінск абвяшчаў беларускіх палітуцекачоў у вышук па іншых абвінавачаннях — напрыклад, за нявыплату падаткаў, хуліганства, нявыплату аліментаў ды інш.

Як паведамляе Радыё "Свабода" са словаў праваабаронцы "Вясны" Алеся Буракова, лік беларусаў, затрыманых у розных краінах на запыт беларускіх уладаў, можа ісці на дзясяткі. Пры гэтым пра некаторыя выпадкі журналісты і праваабаронцы могуць проста не ведаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі