Літва завяршыла будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю

Літва завяршыла будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю

Літва завяршыла будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю, паведамляе інфармагенцтва BNS.

Працягласць плота і калючага дроту уздоўж літоўска-беларускай мяжы складае 502 кіламетры. Апошнія часткі агароджы былі пастаўленыя ў мінулыя выходныя. Цяпер працягваюцца дробныя даробкі на праекце. 

Агульная працягласць мяжы Беларусі і Літвы — 679 кіламетраў. Але частка мяжы праходзіць па азёрах і рэках — там агароджу не ставілі.

Дарэчы, у чэрвені будаўніцтва аналагічнага плота на мяжы з Беларуссю скончылі палякі. Суседзі Беларусі сталі будаваць бар'еры на мяжы пасля міграцыйнага крызісу, арганізаванага беларускімі ўладамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі