Лівійскія ўлады капітулявалі?

Як заявіў міністр замежных справаў Лівіі, урад прыняў гэтае рашэнне дзеля таго, каб абараніць мірных жыхароў, у сувязі з прыняццем Саветам бяспекі ААН рэзалюцыі, якая забараняе палёты над Лівіяй.

"Беручы пад увагу той факт, што Лівія — паўнавартасны сябра ААН, мы прымаем рэзалюцыю Савета бяспекі. Урад Лівіі аб'яўляе пра спыненне агню і ўсіх ваенных аперацый", — заявіў міністр Муса Куса.

Ён таксама запрасіў міжнародную супольнасць даслаць місію назіральнікаў для высвятлення сітуацыі ў Лівіі, перадае ВВС.

Фота: moyby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі