Ложкі для новага мінскага хостэла зрабілі ў калоніі
Хостэл “Рэвалюсьён” у мэтах эканоміі закупіў двух’ярусныя ложкі ў Івацэвіцкай калоніі №5, дзе сядеў Мікалай Аўтоховіч.
“Ложкі, пасцельныя прылады, ручнікі самі па сабе каштуюць нядорага. Напрыклад, двух'ярусны ложак, выраблены ў сценах даволі вядомай папраўчай установы №5 г. Івацэвічы, разам з матрацамі абыходзіцца прыкладна ў 1 мільён 700 тысяч рублёў. Бялізну оптам можна ўзяць за 170 тысяч. Але калі пачынаеш памнажаць колькасць неабходнага на яго кошт, выходзяць вялікія лічбы”, — адказвае на пытанне realt.onliner.by пра кошт хостэла яго ўладальнік Юры.
Бізнэсовец адзначае, што канструкцыя ложкаў, вырабленых у калоніі, апошнім часам палепшылася. Раней сядзець, выпрастаўшы спіну, было немагчыма: верхняя палічка была занізкай. Прычым калонія настойвала на выкананні сваёй тэхналогіі вытворчасці. Але, на дзіва, замоўленыя ложкі нечакана прыйшлі пасля “рэстайлінгу”: верхні ярус падняты сантыметраў на 20-25.
Нагадаем, у Івацэвіцкай калоніі №5 у 2010-2011 гадах адбываў пакаранне палітвязень Мікола Аўтуховіч.
Фота: realt.onliner.by.