“Лучший в моём цветнике цветок”: канцэрт “Петли Пристрастия” ў Мінску (фото)
21 чэрвеня ў Мінску прайшоў канцэрт постпанк-гурта “Петля Пристрастия”. Не прэзентацыя, не юбілей і нават не ўдзел у цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Проста сольны выступ у культурным цэнтры “Корпус” аднаго з лепшых музычных калектываў Беларусі.
Двухгадзіннае падарожжа па ўсіх пяці альбомах “Петли”, фірмовыя танцы Іллі Чарапко-Самахвалава перад стойкай з мікрафонам і харавое выкананне “Цветка”, галоўнага новага хіта каманды. Усё гэта — у фотарэпартажы Еўрарадыё.