Луганскія сепаратысты патлумачылі, навошта збілі самалёт з вайскоўцамі

Прадстаўніца прэс-службы штабу Луганскай народнай рэспублікі Аксана Чыгрына ў інтэрв’ю Радыё Свабода пракаментавала гэта наступным чынам:



“Самалёт збілі апалчэнцы. Быў парушаны загад Болатава аб закрытай паветранай прасторы над Луганскам. У дакуменце гаварылася, што ў выпадку парушэння загаду будуць зробленыя адпаведныя захады”.



Як паведамляе УНІАН, 14 чэрвеня, каля 1.10 у часе заходу на пасадку ў аэрапорце Луганска стрэлам з зенітнага ракетнага комплексу баевікі збілі ваенна-транспартны самалёт Узброеных сіл Украіны Іл-76. На борце, апроч 9 сябраў экіпажу, знаходзілася 40 вайскоўцаў. Усе яны загінулі.



Пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкула “тэракт”.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі