Лукашэнка 2 дні быў у кампаніі экс-прэзідэнта Арменіі Качарана
Аляксандр Лукашэнка правёў два дні ў кампаніі з былым прэзідэнтам гэтай краіны Робертам Качаранам. Пра гэта, па звестках БелаПАН, паведаміла армянскае выданне "Жаманак". Гэта не першы выпадак, калі Лукашэнка з неафіцыйным візітам прыходзіць у госці да Качарана. Як піша "Жаманак", у мінулы прыезд беларускага кіраўніка ў Арменію, Лукашэнка з малодшым сынам адправіліся ў Цахкадзор, дзе ў кампаніі з Качаранам каталіся на лыжах.
Выданне не выключае, што пры дапамозе Качарана Лукашэнка хоча сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Дарэчы, гэта першае паведамленне ў СМІ пра паездку Лукашэнкі ў Арменію. Хоць ён знаходзіцца там з 18 жніўня, аднак дагэтуль ніякай інфармацыі пра яго сустрэчы не было.
20 жніўня ў Ерэване адкрываецца двухдзённы нефармальны саміт Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ).