Лукашэнка абяцае апублікаваць новы праект Канстытуцыі праз "дзень-два"
Бліжэйшымі днямі будзе апублікаваны новы праект Канстытуцыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Дзень-два выпраўляем памылкі, расстаўляем коскі, выносім на абмеркаванне цяперашні праект Канстытуцыі", — прыводзіць словы Лукашэнкі дзяржагенцтва БЕЛТА.
Сённяшняе пасяджэнне працоўнай групы ён назваў выніковым перад публікацыяй праекта Канстытуцыі.
Рэферэндум па новай Канстытуцыі ўлады плануюць правесці ў лютым 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.