Лукашэнка адзначыў артыстаў, якія любяць беларускую мову і песню
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў і гасцей XIV Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі з яго адкрыццём.
"Гэты прадстаўнічы культурны форум з гонарам выконвае ганаровую місію развіцця і папулярызацыі айчыннай літаратуры і музычнага мастацтва, — цытуе віншаванне Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — На сцэнічных пляцоўках Маладзечна выступаюць самыя знакамітыя артысты, аб'яднаныя любоўю да роднага слова і песні. Адной з незабыўных старонак з'яўляецца конкурс маладых выканаўцаў, які адкрыў многім майстрам беларускай эстрады шлях на вялікую сцэну".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што фестываль таксама пасадзейнічае патрыятычнаму выхаванню грамадзян і ўмацуе духоўнае адзінства народа.
Як адзначае газета "Звязда", усе ўдзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў спяваюць па-беларуску. Больш падрабязна пра фестываль гл. тут.
Фота — kraj.by