Лукашэнка атрымае ад Пуціна ордэн Аляксандра Неўскага (фота)
Узнагарода чакала беларускага лідара паўгода — з яго апошняга дня нараджэння.
3 сакавіка беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка атрымае ад расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ордэн Аляксандра Неўскага. Указ ад уручэнні Лукашэнкі гэтай высокай узнагароды Пуцін падпісаў ажно 30 жніўня 2014 года — да дня народзінаў кіраўніка Беларусі. Само ўручэнне ордэна адбудзецца толькі заўтра.
Як сказана ва ўказе, Лукашэнку ўзнагароджваюць “за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё традыцыйных сяброўскіх сувязяў паміж Расіяй і Беларуссю, паглыбленне двухбаковага ўзаемадзення ў палітычнай, абароннай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.
Адметна, што ў самім тэксце аб узнагароджанні ёсць памылка ў назве краіны — “Республика Белоруссия”.
Ордэн Аляксандра Неўскага будзе ўручаны ў часе сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі тэт-а-тэт, якая адбудзецца перад паседжаннем Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы, перадае РИА Новости.
Ілюстратыўнае фота з сайта ordenrf.ru