Лукашэнка атрымае прапановы ад ураду па "карэкціроўцы" праграмы развіцця краіны

Лукашэнка атрымае прапановы ад ураду па "карэкціроўцы" праграмы развіцця краіны

Аляксандр Лукашэнка атрымае прапановы ад ураду па "карэкціроўцы" праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да канца студзеня. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

Паводле яго слоў, "2016 будзе вельмі няпростым", таму карэкціроўка пяцігодкі неабходная. Зіноўскі запэўніў, што сацыяльны блок не пацерпіць. "Будзе добрая сацыяльная абарона для пенсіянераў, для іншых слаёў малазабяспечаных грамадзян", — паабяцаў міністр.

Прапановы ўраду спачатку разгледзіць кіраўнік дзяржавы, а пасля — Усебеларускі народны сход, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі