Лукашэнка: Беларусь будзе прытрымлівацца абарончай стратэгіі ў ваеннай сферы
Беларусь у ваеннай сферы будзе і надалей прытрымлівацца выключна абарончай стратэгіі. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання “завода дакладнай электрамеханікі” ў Дзяржынскім раёне. Сутнасць гэтай стратэгіі ў тым, каб нанесці непрымальную шкоду праціўніку, калі той захоча атакаваць Беларусь.
Паводле Лукашэнкі, у Беларусі ёсць усе ўзбраенні, але пры гэтым трэба распрацаваць сваю ракетную тэхніку, бо менавіта яна здольная нанесці “непрымальную шкоду”.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з працай па лакалізацыі вытворчасці ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню пад назвай “Паланез”. Лукашэнку прадставілі дзве машыны гэтай сістэмы. Але ж беларускі кіраўнік заявіў, што на гэтым не варта спыняцца і трэба “ісці далей у рамках міжнародных пагадненняў і дамоваў і ствараць больш сучасную ракетную тэхніку”, паведамляе БЕЛТА.
Фота: prisident.gov.by