Лукашэнка быў гатовы амніставаць чалавека, абвінавачанага ў забойстве Завадскага

Лукашэнка быў гатовы амніставаць чалавека, абвінавачанага ў забойстве Завадскага

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ дзяржаўны журналіст Вадзім Гігін задаў пытанне наконт зніклых апазіцыйных палітыкаў. Ён пацікавіўся, ці засталася яшчэ гэтая праблема ў адносінах паміж Беларуссю і Захадам.

Нагадаем, у "чорны спіс" Еўрасаюза некалькі беларускіх чыноўнікаў трапілі менавіта праз падазрэнне ў датычнасці да забойстваў палітычных апанентаў беларускага рэджыму.  

Лукашэнка распавёў, што абяцаў амніставаць чалавека, абвінавачанага ў забойстве Змітра Завадскага, калі той пакажа, дзе закапаў забітага тэлеаператара. Той, нібыта, заявіў, што гатовы ўзяць на сябе гэтую віну дзеля кіраўніка Беларусі. Лукашэнка падкрэсліў: "Я быў гатовы на гэта пайсці, хаця і разумеў, што падымецца". Але магілы Завадскага меркаваны забойца так і не паказаў і таму дагэтуль сядзіць.  

Паводле рашэння суда, вінаватымі ў забойстве Змітра Завадскага прызнаныя афіцэры спецпадраздзялення МУС "Алмаз" Валерый Ігнатовіч і Максім Малік (асуджаныя на пажыццёвае зняволенне), былы курсант Акадэміі МУС Аляксей Гуз (асуджаны на 25 гадоў пазбаўленя волі), а таксама Сяргей Савушкін.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі