Лукашэнка даручыў праверыць А1 і прыняць "самыя жорсткія меры"

Офіс А1 у Мінску / Еўрарадыё
Офіс А1 у Мінску / Еўрарадыё

Кампанію А1 чакае праверка. Даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі і прыняць "самыя жорсткія меры" даў Аляксандр Лукашэнка.

Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдэр А1, які працуе на тэрыторыі Беларусі, у пэўным сэнсе "зліваў" не той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы, — заяўляе намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі.

Верагодна, праверка звязаная з затрыманнем 10 снежня прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева. На "пакаянным" відэа ён распавёў, што перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю аб сілавіках, "звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю".

У А1 заявілі, што прэс-сакратар не меў доступу да персанальных дадзеных кліентаў. Пакуль Мікалай Брэдзелеў асуджаны на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі