Лукашэнка: Дайце нам 24 самалёты, у іх сядуць найлепшыя беларускія пілоты

Лукашэнка: Дайце нам 24 самалёты, у іх сядуць найлепшыя беларускія пілоты

Адказваючы на пытанні журналістаў на выбарчым участку, Лукашэнка зноў пракаментаваў інфармацыю пра стварэнне расійскіх баз на тэрыторыі Беларусі.

Вы ведаеце, нам не трэба ніякіх баз. Мы з Расіяй не толькі будавалі саюзную дзяржаву, але мы цяпер у АДКБ. Гэта вайскова-палітычны саюз. У межах АДКБ у нас размеркаваныя зоны адказнасці. Мы знаходзімся на захадзе. Мы ў непасрэдным судакрананні са структурамі Паўночна-атлантычнага альянсу. Мы не хочам ваяваць, мы заўжды казалі гэта, але порах трымаем сухім. Зыходзячы з гэтага, так як вы ідзяце наперадзе гэтага працэсу, мы выбудоўваем нейкую адэкватную палітыку. У сувязі з гэтым мы ў межах АДКБ і найперш саюзнай дзяржавы заключылі з Расіяй пагадненне і да яго мноства дамоваў па забеспячэнні нашай эканамічнай, палітычнай стабільнасці і вайсковай.

Я нагадваю, гэта не сакрэт. Мы тут на заходнім накірунку разам з Расійскай Федэрацыяй стварылі адпаведную вайсковую групоўку. Яе аснову складае беларуская армія. 70 тысяч штыкоў на сённяшні дзень. Яна пастаянна ўдасканальваецца, мадэрнізуецца.

Мы глядзім, якімі метадамі вядуцца ў Сірыі і Іраку войны. Мы робім адпаведныя высновы і прыстасоўваем нашы ўзброеныя сілы да гэтых канфліктаў. Апошні раз пасля ўкраінскага канфлікту.

Калі, не дай бог, у НАТА з Расіяй будзе канфлікт, беларуская армія перш за ўсё рашае праблемы сваімі ўзброенымі сіламі. Літаральна цягам некалькіх дзён Расія нас падтрымае сваімі сіламі. Такім чынам, барані нас божа, і латвійцаў таксама, у гэты час ваяваць. Я ваяваць не хачу, але калі давядзецца, мы будзем тут на беларускай зямлі стаяць насмерць.

Скажыце, для таго, каб нам цяпер забяспечыць гэтыя ўмовы, ці патрэбная нам якая-небудзь база, асабліва ваенна-паветраных сіл?

Што вырашаюць самалёты, якія будуць перабазаваныя і пасаджаныя на наш які-небудзь аэрадром. Што яны вырашаць? Нам не гэта цяпер трэба. Нам патрэбная супрацьпаветраная абарона. Вось, што галоўнае для Беларусі.

Нам некалі трэба было зачыняць гэты накірунак. Я перад расіянамі паставіў пытанне. Я прасіў расіян, аддайце нам С-300, якое вы знялі з узбраення, замяніўшы на С-400. Не аддалі. Мы купілі. І нашы хлопцы іх мадэрнізавалі цалкам і закрылі ўсе накірункі. Але калі б нас Расія падмацавала ракетным узбраеннем, нам не трэба было б траціць такія вялікія грошы.

Сёння мы працуем над іншымі сістэмамі, якія зробяць немагчымай вайну супраць Беларусі.

Самалёты, нават калі гэта будзе полк, яны не ахалодзяць гарачыя галовы ў НАТА. Калі Расія пагодзіцца нам перадаць гэтыя самалёты, заўтра ў іх будуць сядзець найлепшыя пілоты беларускіх узброеных сіл.

Пытанне будзе ставіцца адназначна: дайце нам 24 самалёты, не хочаце аддаць — прадайце. І гэта таксама варыянт. Я маю сумневы, што Расія гатовая і мае грошы ствараць гэтую базу. Гэта вялікія грошы.

Якую праблему гэтая база вырашае. Якая розніца, падняцца з аэрадрома ў Бабруйску ці з Пскова, ці са Смаленска. Ці нават з Масквы. Якая розніца? 500 км — гэта не адлегласць для самалёта-перахопшчыка.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі