Лукашэнка дазволіць турэцкаму інвестару набыць стратны ваўкавыскі завод

Лукашэнка дазволіць турэцкаму інвестару набыць стратны ваўкавыскі завод

Аляксандр Лукашэнка дазволіць турэцкаму інвестару набыць стратны ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын. У растэрміноўку на 5 гадоў пры ўмове навядзення на прадпрыемстве за два гады ідэальнага парадку. Пра гэты праект гаворка ішла падчас візіту Лукашэнкі ў Ваўкавыскі раён.

У Ваўкавыску сёння прайшла нарада, прысвечаная сацыяльна-эканамічнаму развіццю Гродзенскай вобласці. БЕЛТА адзначае, што менавіта на ёй Лукашэнка прыняў рашэнне наведаць праблемнае прадпрыемства. Згаданы турэцкі інвестар там ужо часткова працуе, але хацеў бы цалкам купіць завод. Аляксандр Лукашэнка ў размове з ім адзначыў, што за два гады трэба навесці парадак, паставіць высокатэхналагічнае абсталяванне і пачаць вырабляць прадукцыю, арыентаваную на экспарт. Ён паабяцаў, што раённыя і абласныя ўлады будуць аказваць дапамогу інвестару, а старшыня Камітэта дзяржкантроля Леанід Анфімаў будзе куратарам рэалізацыі праекта.

"Калі мы хочам працаваць з інвестарам, нашых рызыкаў тут няма. Калі не выканае ўмовы — вернем сабе прадпрыемства і будзем працаваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Турэцкі бізнесмен, у сваю чаргу, паабяцаў, што за два гады наладзіць сучасную высокатэхналагічную вытворчасць.

Падчас паездкі на Гродзеншчыну Лукашэнка згадаў пра "новы ўрад"

Лукашэнка дазволіць турэцкаму інвестару набыць стратны ваўкавыскі завод
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі