Лукашэнка — Домрачавай і Скардзіне: Народ вамі ганарыцца!
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў беларускіх біятланістак з чарговымі заваяванымі на Алімпіядзе ў Сочы медалямі.
У індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў Дар'я Домрачава ўзяла "золата", Надзея Скардзіна — "бронзу".
"Беларускі народ вамі ганарыцца. Нам так патрэбныя вашы перамогі!", — цытуе БЕЛТА тэлеграму Аляксандра Лукашэнкі, накіраваную ў алімпійскі Сочы.
Беларусь — на 10-м месцы ў медалёвым заліку на Алімпіядзе (табліца)
На здымку: Аляксандр Лукашэнка, Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна. Фота — president.gov.by