Лукашэнка — Домрачавай: Макей, МЗС могуць сыходзіць у адстаўку! (відэа)
Кіраўнік Беларусі і чальцы беларускай дэлегацыі адзначылі перамогу Дар'і Домрачавай.
На святкаванні ў доме Аляксандра Лукашэнкі сабраліся чальцы беларускай дэлегацыі разам з трэнерамі і біятланістамі.
Домрачава сядзела за сталом побач з Лукашэнкам. У абоіх у руках было па куфлі шампанскага.
"Макей, МЗС могуць сыходзіць у адстаўку! Уся Расія, немцы, французы! [Паўтараюць:] Беларусь, Домрачава! Дзякуй!" — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, Лукашэнка сказаў, што Домрачава панясе дзяржаўны сцяг на закрыцці Алімпяды.