Лукашэнка: Інфармацыйныя войны праз інтэрнэт — гэта асноўнае поле бою

Лукашэнка: Інфармацыйныя войны праз інтэрнэт — гэта асноўнае поле бою

У пятніцу падчас наведвання Лідскага раёна Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра інфармацыйныя войны. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень яны сталі складнікам так званых гібрыдных войнаў. Інтэрнэт — вялікае дасягненне чалавецтва, кажа Лукашэнка, але часам яго выкарыстоўваюць для здзяйснення розных укідаў.

"Інфармацыйныя войны праз інтэрнэт — гэта асноўнае поле боя, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Хто ўмее супрацьстаяць у гэтай вайне, той і выжыве. Гэта вельмі важна. Павінен сказаць, што мы гэтаму навучыліся некалькі гадоў таму".

Як можна меркаваць, Лукашэнка мае на ўвазе падзеі 2014 года ва Украіне, дзе якраз з боку Расіі і адбывалася інфармацыйная вайна ды яе складнік — вайна гібрыдная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі