Лукашэнка ізноў скардзіцца на "насычаную і складаную" школьную праграму

Лукашэнка ізноў скардзіцца на "насычаную і складаную" школьную праграму

Аляксандр Лукашэнка ізноў крытычна выказаўся наконт школьных праграмаў. Па словах кіраўнікі Беларусі, яны "вельмі насычаныя і складаныя". 

"Вядома, важна гэты этап прайсці годна, атрымаць веды, таму што (вы, напэўна, таксама заўважылі) ісці ў будучыню без ведаў, асабліва цяпер, немагчыма. Жыццё стала значна складаней, і вам трэба гэта ўсё асвоіць", — звярнуўся Лукашэнка да школьнікаў к Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце, што прайшло ў рамках акцыі "Нашы дзеці".

Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі пастаянна праводзіцца работа па адаптацыі школьнай праграмы. Робіцца ўсё, каб яна была даступнай і аптымальнай, "каб настаўнікі і бацькі не насаджалі вам лішняга, каб вы, акрамя вучобы, у школьныя гады маглі займацца спортам, маглі адцягнуць увагу на ўлюбёнае мерапрыемства. І мы ў гэтым кірунку нямала зрабілі".

У 2018 годзе, на думку Лукашэнкі, у Беларусі мусяць правесці "сур'ёзнейшае мерапрыемства" па ўдасканаленні адукацыі, якую трэба "зрабіць нармальнай і адаптаванай да сучаснага жыцця і жыцця ў будучыні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі