Лукашэнка на гомельскім вакзале адпраўляў першы грузавы цягнік на электрацязе

Лукашэнка на гомельскім вакзале адпраўляў першы грузавы цягнік на электрацязе

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў на электрычнай цязе на маршруце Гомель — Мінск — Гомель. Яна прайшла на гомельскім чыгуначным вакзале. Як інфармуе БЕЛТА, пасля таго, як начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў звярнуўся да кіраўніка дзяржавы па дазвол адкрыць рэгулярны рух цягнікоў, Лукашэнка яму такі дазвол даў. І першы грузавы цягнік на электрацязе адправіўся з Гомеля.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Гомелі. Пасля наведвання чыгуначнага вакзала, дзе яму паказалі таксама новы цягнік на электрацязе кампаніі "Штадлер" і новы кітайскі электравоз, Лукашэнка паехаў на будаўнічую пляцоўку па рэканструкцыі дзіцячай абласной клінічнай бальніцы і кандытарскую фабрыку "Спартак".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі