Лукашэнка: На турызме мы па-ранейшаму не ўмеем зарабляць грошы
Сёння Аляксандр Лукашэнка звяртаецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Адной з задачаў эканамічнага развіцця кіраўнік дзяржавы назваў развіццё сферы паслуг. Па словах Лукашэнкі, у краіне дагэтуль "мала гасцініц, няма кэмпінгаў, мала прыдарожных кавярняў". "Мы не ўмеем зарабляць грошы на турызме, падняць іх з зямлі не можам", — сказаў Лукашэнка.
Ён прапанаваў мясцовым уладам пусціць у турыстычны бізнэс прыватнікаў і "развязаць ім рукі".
Ён прапанаваў мясцовым уладам пусціць у турыстычны бізнэс прыватнікаў і "развязаць ім рукі".